Культурна-забаўляльная праграма «Папараць-кветка»
У гэтым летнім аздараўленчым сезоне для выхаванцаў лагераў дзённага знаходжання ўстаноў адукацыі горада Віцебска педагогамі аддзела тэхнічнай творчасці была арганізавана культурна-забаўляльная праграма «Папараць-кветка».
Мэтай мерапрыемства было азнаямленне ўдзельнікаў з традыцыямі святкавання народнага свята Купалле, знаёмства з народнымі гульнямі, пашырэнне і паглыбленне ведаў дзяцей пра беларускі тэатр батлейка, выхаванне паважлівага станаўлення і патрэбнасці эмацыянальнага ўспрыняцця паэтычнага слова, выхаванне пачуцця павагі да роднай мовы.
Пад час мерапрыемства дзеці гулялі ў гульні, плялі вянкі, адгадвалі загадкі, хлопчыкі дарылі дзяўчынкам кветкі, а потым усе разам глядзелі спектакль тэатра батлейка «Папараць-кветка».
Спектакль быў створан навучэнцамі і педагогамі аддзела тэхнічнай творчасці ў рамках сямейнага інтэрнэт-праекта «Дзеткі і кветкі» і ўяўляе сабой сумесь традыцыйнай народнай творчасці і сучасных інфармацыйных тэхналогій. Артыкул пра праект і сцэнарый спектакля былі надрукаваны ў республіканскім навукова-педагагічным часопісе «Народная асвета» 5/2023 г. (Спасылка на матэрыял).
Удзельнікі мерапрыемства, а гэта 195 хлопчыкаў і дзяўчынак з 7 устаноў адукацыi, цікава правялі час, атрымалі новыя уражанні і засталіся задаволенымі.
Егунёва Н.А.,
метадыст аддзела
тэхнічнай творчасці
Ноябрь 2024 |
||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 |
||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |