Батлейка – скарб народных традыцый

04.01.2022

  Нараджэнне Хрыстова, Раство, Каляды – адно з найгалоўнейшых хрысціянскіх святаў, дзень, калі адзначаецца нараджэнне Ісуса Хрыста. Беларусь багата традыцыямі і звычаямі святкавання Каляд. Некаторыя з іх добра вядомыя ўсім, пра іншыя можна даведацца толькі са спецыяльных кніг. Мы ж звярнемся менавіта да беларускай батлейкі.

   Беларускі народны тэатр батлейка з'яўляецца адным з самых старажытных відаў беларускага мастацтва. Назва “батлейка” паходзіць ад горада Вiфлеем, або Бітлеем, дзе, паводле біблейскага падання, нарадзіўся Ісус Хрыстос. Пра сувязь паходжання батлейкі з біблейскай тэмай сведчаць кананiчныя сюжэты пастаноўкі “Цар Ірад”. Іншыя варыянты назвы гэтага старажытнага тэатра – батлеемка, астмейка.

    Прынята лічыць, што тэатры батлеечнага тыпу з'явіліся на Беларусі ў XVІ стагоддзі. Рэпертуар батлеек можна было падзяліць на 2 жанры: “высокі” – рэлігійная тэматыка і “нізкі” – сатырычныя сцэнкі з народнага жыцця. У сувязі з гэтым корпус батлеек таксама вырабляўся па-рознаму. Кожнае месца батлеечнай шуфляды мела свой асаблівы сімвалізм: з левага боку верхняга яруса звычайна знаходзіўся “рай”, з правага боку ніжняга яруса – “пекла”.

   Беларуская батлейка канца XIX – пачатку XX ст. мела сямейныя традыцыі. У склад трупы ўваходзілі і дзеці, і дарослыя. У пастаноўках прымаў удзел невялікі музычны ансамбль, які таксама складаўся з членаў сям'і батлеечніка. Выкарыстоўваліся скрыпка, цымбалы, дудка, бубен, гармонік. Для сям’і хаджэнне з батлейкай было аматарскім заняткам і сродкам дадатковага заробку.

   Звычайна артысты-батлеечнікі прыязджалі ў цэнтр горада, мястэчка, вёскі і размяшчаліся ў людным месцы. Потым хто-небудзь запрашаў батлейку да сябе дадому. Батлейку ставілі на стол, запальвалі свечкі, музыкі гралі, лялькаводы даставалі лялек і размяшчалі іх у батлейцы. Калі ўсё было падрыхтавана, спектакль пачынаўся.

   Батлейка за сваю ўжо даволі доўгую гісторыю развіцця аказала ўплыў на фарміраванне традыцыйнага лялечнага тэатра, а таксама на беларускую культуру і драматургію. Традыцыi батлеечнага тэатра выкарыстоўваюцца і сёння ў прафесійным сцэнічным і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, у пастаноўках лялечных тэатраў.

   У гэтым годзе вучні аддзела тэхнічнай творчасці спрабуюць сябе ў незвычайных вобразах – артыстаў, пастаноўшчыкаў і вырабнікоў рэквізіту тэатра батлейка. Мы запрашаем вас, паважаныя наведвальнікі сайта, пазнаёміцца з іх першай спробай і паглядзець відэаролік пра пастаноўку спектакля “Тры Каралі”.

   Спадзяемся, што наш праект зацікавіць вас і падштурхне звярнуцца да калядных традыцый нашага народа, перачытаць звязаныя з гэтым святам вершы, казкі, апавяданні, паслухаць калядныя песні. Бо, каб па-сапраўднаму любіць сваю Радзіму, трэба цікавіцца яе гісторыяй і культурай.

Егунёва Наталля Анатольеўна,

метадыст аддзела тэхнічнай творчасці

Запись в объединения по интересам Анкетирование посетителей сайта

Декабрь 2024

ПнВтСрЧтПтСбВс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31