Купалле - старажытнае свята, прысвечанае сонцу і росквіту зямлі.
Свята Івана Купала адзначаюць у многіх краінах усходніх славян, аднак у Беларусі яго любяць асабліва. Гісторыкі адмячаюць, што ў беларусаў Купалле збераглося у больш архаічным выглядзе. А вялікі беларускі пісьменнік Янка Купала (Іван Луцэвіч) узяў сабе псеўданім у гонар свята, бо нарадзіўся ў купальскую ноч.
Купальскі абрад пачынаюць святкаваць вечарам і амаль да самага ранку: паляць вогнішчы, водзяць карагоды, спяваюць песні, плятуць вянкі, гадаюць, збіраюць лекавыя расліны, якія валодаюць у гэту ноч найвялікшай сілай.
Існуе павер’е, што менавіта ў купальскую ноч зацвітае папараць-кветка. І той, хто знойдзе гэту чароўную кветку, будзе ўсе жыцце шчаслівым і ўдачлівым.
У мінулым годзе ў гэты дзень удзельнікі сямейнага інтэрнэт-праекта «Дзеткі і кветкі» з аддзела тэхнічнай творчасці святкавалі Купалле. Адны - у сям’і з блізкімі, другія далучыліся да масавых гулянняў. Але ўсе выконвалі заданні праекта: пры дапамозе мабільнага стасунка «Canva» або любога другога рабілі лічбавую паштоўку для віншавання сяброў і родных са святам, здымалі фота- або відэарэпартаж аб святкаванні Купалля.
Лепшыя работы на тэму «Купалле» увайшлі ў відэаролік, які мы вам прапануем паглядзець.
А па меркаванню журы Купалінкай праекта стала Лысова Сафіна, навучэнка аб’яднання па інтарэсах «ТэхнаСіці», пед. Балаш Т.І.
Са святам вас, паважаныя наведвальнікі сайта!
Егунёва Н.А.,
метадыст аддзела тэхнічнай творчасці
Апрель 2024 |
||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 |
Актуально
Актуальных событий нет