XXVI  абласная навукова-практычная канферэнцыя “Квант”

27.02.2024

Віншуем Гусейнава Міхаіла, навучэнца аб’яднання па інтарэсах “Камп’ютарная азбука” Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, і яго педагога Дук Ірыну Васільеўну з перамогай на XXVI  абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Квант”! 

Праца Міхаіла “Уладзімір Караткевіч: біяграфія, творчасць, спадчына” https://disk.yandex.ru/i/e1nDxV-3_I3WPA прысвечана Уладзіміру Караткевічу, аднаму з найбольш яскравых беларускіх пісьменнікаў XX стагоддзя, які пісаў пра Беларусь і беларусаў, пра нашу культуру і побыт, нашу гісторыю і нашу прыроду. Пра ўсе звычайнае, звыклае, набытае народам за шмат стагоддзяў і спасцігнутае чулай душой улюбёнага сына Бацькаўшчыны.

Тэма творчасці Уладзіміра Караткевіча зацікавіла Міхаіла падчас паездкі ў горад Оршу ў межах адукацыйнага праекта «ТэхнаТур -2 рэгіён», які рэалізуюць педагогі і навучэнцы аддзела тэхнічнай творчасці.

Свой электронны прадукт Міхаіл выканаў у праграме Power Point, дзе   адлюстраваў біяграфію і творчасць пісьменніка. У прэзентацыі выкарыстоўваюцца гіперспасылкі, трыгеры, гучыць  лірычная музыка.

Па тэксту аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха” праца дапоўнена раздзелам “Свая гульня”, дзе любы карыстальнік можа праверыць свае веды, а таксама скарыстацца гульнёй, якая  выканана ў асяроддзі праграміравання Scratch.

Гэтай разработкай зацікавіліся супрацоўнікі Аршанскага музея В.С.Караткевіча і яны з задавальненнем яе будуць выкарыстовываць у сваіх мерапрыемствах з наведвальнікамі музея.

 

Егунёва Н.А.,
метадыст аддзела тэхнічнай творчасці  

Фотогалерея


Запись в объединения по интересам Анкетирование посетителей сайта

Апрель 2024

ПнВтСрЧтПтСбВс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30

Актуально

Актуальных событий нет