”Жывая класіка“
11 мая 2022 года адбыўся гарадскі этап штогадовага рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў ”Жывая класіка“. З вялікім задавальненнем гледачы і члены журы назіралі за юнымі аматарамі літаратурнага слова. У конкурсе прынялі ўдзел навучэнцы ўстаноў адукацыі Першамайскага, Кастрычніцкага і Чыгуначнага раёнаў г.Віцебска і навучэнцы Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Таленавітыя выканаўцы сур’ёзна падышлі да выбару вершаў, стараліся стварыць непаўторныя сцэнічныя вобразы. Журы было няпроста выбраць лепшых. Па выніках конкурсу было прысуджана 5 дыпломаў першай ступені, 5 – другой, 8 – трэцяй.
Узроставая катэгорыя 1-4 класы:
Дыплом І ступенi – Казлова Дар’я, навучэнка ДУА ”Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі“;
Дыплом ІІ ступенi – Мачыха Усевалад, навучэнец ”Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі“;
Дыплом ІІ ступенi – Пуцеева Алена, навучэнка ДУА ”Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі“;
Дыплом ІІІ ступенi – Аўсянкін Яраслаў, навучэнец ДУА ”Гімназія № 5 г. Віцебска імя І.І. Люднікава“;
Дыплом ІІІ ступенi – Грахоўская Караліна, навучэнка ДУА ”Сярэдняя школа № 47 г. Віцебска імя Я.П. Іваноўскага“.
Узроставая катэгорыя 5-6 класы:
Дыплом І ступенi – Анішчык Кіра, навучэнка ДУА ”Сярэдняя школа № 9 г. Віцебска“;
Дыплом ІІ ступенi – Ткач Варвара, навучэнка ДУА ”Гімназія № 7 г. Віцебска“;
Дыплом ІІІ ступенi – Ніжнікаў Глеб, навучэнец ДУА ”Сярэдняя школа № 9 г. Віцебска“;
Дыплом ІІІ ступенi – Осіпава Марыя, навучэнка ДУА ”Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі“.
Узроставая катэгорыя 7-8 класы:
Дыплом І ступенi – Кузняцова Наталля, навучэнка ДУА ”Гімназія № 1 г. Віцебска імя Ж.І. Алфёрава“;
Дыплом ІІ ступенi – Чудакова Уладзіслава, навучэнка ДУА ”Гімназія № 7 г. Віцебска“;
Дыплом ІІІ ступенi – Круглікава Маргарыта, навучэнка ДУА ”Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі“;
Дыплом ІІІ ступенi – Траяноўскі Віталій, навучэнец ДУА ”Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі“.
Узроставая катэгорыя 9-10 класы:
Дыплом І ступенi – Казачонак Лізавета, ДУА ”Сярэдняя школа № 46 г. Віцебска імя І.Х Баграмяна“;
Дыплом І ступенi – Хадасок Наталля, навучэнка ДУА ”Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі“;
Дыплом ІІ ступенi – Аляксеева Валерыя, навучэнка ДУА ”Сярэдняя школа № 42 г. Віцебска імя Д.Ф.Райцава“;
Дыплом ІІІ ступенi – Калодкіна Ганналіза, навучэнка ДУА ”Сярэдняя школа № 34 г.Віцебска“;
Дыплом ІІІ ступенi – Траяноўская Вераніка, навучэнка ДУА ”Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі“.
Удзельнікамі абласнога этапу стануць наступныя чытальнікі:
- Казлова Дар’я, навучэнка ДУА ”Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі“;
- Анішчык Кіра, навучэнка ДУА ”Сярэдняя школа № 9 г. Віцебска“;
- Кузняцова Наталля, навучэнка ДУА ”Гімназія № 1 г. Віцебска імя Ж.І. Алфёрава“;
- Казачонак Лізавета, ДУА ”Сярэдняя школа № 46 г. Віцебска ім. І.Х Баграмяна“;
- Хадасок Наталля, навучэнка ДУА ”Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі“.
Пажадаем поспехаў выканаўцам на абласным этапе!
Краўчанка С.С., метадыст аддзела
арганізацыйна-выхаваўчай
і інфармацыйнай дзейнасці
Январь 2025 |
||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 |
||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |