Вынікі семінара-практыкума “Сучасныя формы выхаваўчай работы як сродкі фарміравання нацыянальнай самасвядомасці навучэнцаў і моладзі” для настаўнікаў роднай мовы і літаратуры Віцебскай вобласці

24.11.2022

17 лістапада Віцебскі гарадскі цэнтр сустракаў гасцей, настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры – слухачоў павышэння кваліфікацыі ДУДАД “Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі”.

Арганізатары мерапрыемства, педагогі аддзела тэхнічнай творчасці, прапанавалі шэраг матэрыялаў з вопыту работы Цэнтра па тэме семінара.

Загадчык аддзела тэхнічнай творчасці Іванова А.У. зрабіла агляд найбольш значных праектаў Цэнтра: гарадскіх конкурсаў па маляванцы і выцінанцы, гарадской навукова-практычнай канферэнцыі навучэнцаў, выніках 50-й гарадской выставы дзіцячай творчасці і г.д. Падагульніла, што асаблівасць і непаўторнасць культурных традыцый, тэхналогій народнага вырабу з’яўляюцца каштоўным матэрыялам для фарміравання нацыянальнай самасвядомасці навучэнцаў у працэсе засваення розных відаў беларускага народнага мастацтва.

Сучасныя тэхналогіі няспынна ўваходзяць у наша паўсядзённае жыццё, і адным з адукацыйных трэндаў апошніх некалькіх гадоў з’яўляецца лічбавае навучанне. Задача настаўнікаў – даць навучэнцам інструменты, якія дапамогуць ім арганізаваць самастойнае навучанне, дазволяць стаць больш актыўнымі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу, а педагогам – прымяняць новыя мадэлі, метады навучання і выхавання.

Метадыст аддзела тэхнічнай творчасці Егунёа Н.А. у сваім пытанні “Выкарыстанне магчымасцей сучасных медыйных працэсаў пры стварэнні інавацыйных праектаў аддзела тэхнічнай творчасці” пазнаёміла ўдзельнікаў з асноўнымі ўмовамі правядзення гарадскога конкурсу анімацыйных фільмаў “МультикМой”, прэзентавала матэрыялы медыянараў і выхавыўчых мерапрыемстваў, апублікаваных на сайце Цэнтра ў раздзеле “Віртуальны метадычны кабінет”. Больш падрабязна распавяла пра сямейный інтэрнэт-праект “Дзеткі і кветкі”, адным з вынікаў якога стаў спектакль тэатра батлейка “Папараць-кветка”. Педагогі аддзела прадэманстравалі яго для ўдельнікаў семінара. У час паказу “зацвіла” папараць-кветка – галаграфічная 3D-мадэль, якую выканалі навучэнцы аб’яднання па інтарэсах “Юны аніматар”. Педагог Рукаль Таццяна Міхайлаўна правяла інтэрактыўную гульню “Літаратурная Віцебшчына” з настаўнікамі. Гэта стала своеасаблівым тэставаннем лічбавага прадукта, які ў хуткім часе будзе ўдзельнічаць у рэспубліканскім конкурсе “Патриот. by”.

На практычных занятках “Інфармацыйна-тэхналагічнае забеспячэнне працэсу навучання” Рукаль Т.М. пазнаёміла настаўнікаў з вэб-сервісамі і прапанавала іх да выкарыстання пры правядзенні вучэбных і факультатыўных заняткаў па беларускай літаратуры:

Emaze, etreniki, ZipGrade, Mentimetr, Plickers, Joyteka, Nearpod, Genial,

Kahoot.

Таксама азнаёміла з карыснымі спасылкамі на блогі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры А. Мігаль (г. Гомель) і рускай мовы і літаратуры Д. Мінец (г. Чарапавец).

Прэзентацыя "Web-сервісы для настаўнікаў"

 

Сапраўдным падарункам удзельнікам семінара сталі майстар-класы “Стварэнне пано “Кветкі” і “Паштоўка на Каляды ў тэхніцы друкавання”, якія падрыхтавалі і правялі Раманава Н.Г., Вараб’ева Г.І (аддзел тэхнічнай творчасці) і Родчанка Ф.С.(аддзел дэкаратыўна-прыкладной творчасці).

Па водгуках удзельнікаў, семінар паказаў высокі выхаваўчы патэнцыял дзейнасці Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі ў галіне выхавання грамадзяніна і патрыёта нашай краіны, спрыяў павышэнню ўзроўню ІКТ-кампетэнцыі настаўнікаў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу пры выкладанні роднай мовы і літаратуры.

 

Егунёва Н.А.,

метадыст аддзела тэхнічнай творчасці