XXVI абласная навукова-практычная канферэнцыя “Квант”
Віншуем Гусейнава Міхаіла, навучэнца аб’яднання па інтарэсах “Камп’ютарная азбука” Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, і яго педагога Дук Ірыну Васільеўну з перамогай на XXVI абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Квант”!
Праца Міхаіла “Уладзімір Караткевіч: біяграфія, творчасць, спадчына” https://disk.yandex.ru/i/e1nDxV-3_I3WPA прысвечана Уладзіміру Караткевічу, аднаму з найбольш яскравых беларускіх пісьменнікаў XX стагоддзя, які пісаў пра Беларусь і беларусаў, пра нашу культуру і побыт, нашу гісторыю і нашу прыроду. Пра ўсе звычайнае, звыклае, набытае народам за шмат стагоддзяў і спасцігнутае чулай душой улюбёнага сына Бацькаўшчыны.
Тэма творчасці Уладзіміра Караткевіча зацікавіла Міхаіла падчас паездкі ў горад Оршу ў межах адукацыйнага праекта «ТэхнаТур -2 рэгіён», які рэалізуюць педагогі і навучэнцы аддзела тэхнічнай творчасці.
Свой электронны прадукт Міхаіл выканаў у праграме Power Point, дзе адлюстраваў біяграфію і творчасць пісьменніка. У прэзентацыі выкарыстоўваюцца гіперспасылкі, трыгеры, гучыць лірычная музыка.
Па тэксту аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха” праца дапоўнена раздзелам “Свая гульня”, дзе любы карыстальнік можа праверыць свае веды, а таксама скарыстацца гульнёй, якая выканана ў асяроддзі праграміравання Scratch.
Гэтай разработкай зацікавіліся супрацоўнікі Аршанскага музея В.С.Караткевіча і яны з задавальненнем яе будуць выкарыстовываць у сваіх мерапрыемствах з наведвальнікамі музея.
Егунёва Н.А.,
метадыст аддзела тэхнічнай творчасці
Апрель 2024 |
||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 |
Актуально
Актуальных событий нет