Выстава дзіцячай тэхнічнай творчасці "Тэхнаград", прысвечаная 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

12.02.2020

25 студзеня ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча прайшла выстава дзіцячай тэхнічнай творчасці "Тэхнаград", прысвечаная 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На выставе былі прадстаўлены работы, выкананыя ў розных тэхніках, навучэнцаў аб’яднанняў па інтарэсах адзела тэхнічнай творчасці ДУА "Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі" (педагогі Паўленка А.Ф., Паўловіч С.М., Матвеева А.А., Кокарава Я.В., Сініца Я.А., Балаш Т.М.).

Выстава была прысвечана мужнасці і самаахвярнасці беларускага народа. На выставе можна было ўбачыць машыны і тэхнніку ваеннага часу. А так сама матацыклы з кардону, верталёты, самалёты, машыны-цягачы, караблі з дрэва, маленькія хаткі, вялікія дамы і замкі з паперы, трансформеры, робата-павука з пенапласта.

Для наведальнікаў бібліятэкі была аформлена выстава кніг і перыядычных выданняў у дапамогу тым, хто займаецца тэхнічнай творчасцю, мадэліраваннем і канструяваннем. Выстава абудзіла цікавасць у наведальнікў і дзяцей да тэхнічных ведаў, да вопыта тэхнічнай дзейнасці, да вынаходніцтва.

Запись в объединения по интересам

Февраль 2020

ПНВТСРЧТПТСБВС
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29

Актуально